Беларусь і Туркменістан
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублiкай Беларусь i Турменiстанам ўсталяваны 21 студзеня 1993 г. За мінулыя гады паміж нашымі дзяржавамі закладзены трывалы падмурак для развіцця супрацоўніцтва. З кастрычніка 1995 г. у г.Мінску функцыянуе Пасольства Туркменістана, з ліпеня 2002 г. у г.Ашхабадзе пачало сваю працу Пасольства Рэспублікі Беларусь.
Напрацаваную за гады незалежнасці дагаворна-прававую базу супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана складаюць звыш за 100 пагадненняў рознага ўзроўню.
Падтрымліваецца актыўны палітычны дыялог. У кастрычніку 2019 г. у рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у г.Ашхабадзе адбылася двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін.
26 лютага 2021 г. адбылася анлайн-сустрэча сустаршыняў Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых міністэрстваў і кіраўнікоў дыпмісій дзвюх краін.
Канструктыўны характар маюць кантакты паміж МЗС. Беларусь і Туркменістан паспяхова ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне, аказваюць узаемную падтрымку на выбарах у органы ААН. 6 студзеня 2021 г. прайшла анлайн-сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. 28 лютага 2023 г. адбыліся беларуска-туркменскія кансультацыі паміж МЗС.
Прыярытэтным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння з'яўляецца ўзаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
У 2021 года тавараабарот склаў 20,79 млн. долараў, беларускі экспарт – 13,6 млн. долараў.
На туркменскім рынку традыцыйна шырока прадстаўлены асартымент прадуктаў харчавання, беларускія лекавыя сродкі. Ажыццяўляюцца пастаўкі аўтамабільных шын і акумулятараў, прадукцыі дрэваапрацоўкі і шэрага іншых найменняў тавараў. У народнай гаспадарцы Туркменістана паспяхова “працуе” беларуская аўтамабільная, трактарная і сельскагаспадарчая тэхніка.
З Туркменістана імпартуецца бялізна пасцельная, сталовая і кухонная, тканіны баваўняныя, адзенне тэкстыльнае, посуд і прадметы хатняга ўжытку з пластмас, нафтапрадукты.
Уклад у пашырэнне таварнай наменклатуры ўзаемных паставак уносіць праца створаных у Ашхабадзе і Мінску нацыянальных гандлёвых дамоў.
Актыўна развіваюцца гуманітарныя сувязі. У беларускіх навучальных установах вучацца каля 4 тыс. грамадзян Туркменістана. 17 лістапада 2023 г. у г. Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Добрай традыцыяй стала ўзаемнае правядзенне Дзён культуры.
Вярнуцца да асноўнага артыкулу
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by